Азаранка стартавала на Уімблдоне з перамогі
У першым крузе беларуская тэнісістка сустрэлася з прадстаўніцай Харватыі Мір'янай Лучыч-Барані, якая займае ў рэйтынгу WTA 108-е месца.
Вікторыя Азаранка ў рэйтынгу 8-я. Паядынак з харваткай быў няпросты, але беларуска выйграла ў двух сэтах — 6:3, 7:5 (у ім яна прайгравала 3:5, але выйграла 4 гейма запар).
Нагадаем, Азаранка некалькі месяцаў не выступала з-за траўмы.
У другім раўндзе беларуска згуляе з пераможцай матча паміж шведкай Ёханай Ларсан і сербкай Баянай Ёваноўскі.