Азаранка сёння гуляе ў Аўстраліі з Янкавіч
Беларуская тэнісістка ў пятніцу ў 8.30 паводле беларускага часу правядзе паўфінальны матч на турніры WTA ў Брысбене.
Саперніцай другой ракеткі свету будзе сербка Алена Янкавіч, якая займае ў рэйтынгу 8-е месца. Не дзіўна, што букмекеры ставяць на Вікторыю Азаранку.
Нагадаем, што ў іншым паўфінале сустрэнуцца амерыканка Серэна Уільямс і расіянка Марыя Шарапава.
Прызавы фонд турніра складае 1 млн долараў.
Спасылка на трансляцыю паядынка Азаранка — Янкавіч тут