Азаранка выйшла ў чацвёрты круг Уімблдона

Беларуска Вікторыя Азаранка (24-е месца ў рэйтынгу WTA) выйшла ў чацвёрты круг Уімблдона. 3 ліпеня ў 1/16 фіналу яна абыграла францужанку Крысціну Младзенавіч (38) — 6:4, 6:4. Матч быў няпростым. У самым канцы Вікторыя тройчы не магла зрабіць падачу, здавалася, што ў яе не засталося сілаў, ці ўзніклі праблемы са здароўем. Тым не менш, яна давяла гульню да перамогі.

У чацвёртым крузе (1/8 фіналу) Азаранка сустрэнецца са швейцаркай Беліндай Бенчыч (22-е месца ў рэйтынгу).

У трэцім крузе Уімблдона згуляе і беларуска Вольга Гаварцова (122-е месца ў рэйтынгу). Пасля сенсацыйнай перамогі над францужанкай Алізэ Карнэ (27-й ракеткай свету) яна сустрэнецца з Магдаленай Рыбарыкавай са Славакіі (65-е месца ў рэйтынгу WTA).

Фота: ria.ru, pressball.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі