Азаранка згуляе чарговы матч на Australian Open заўтра а 5-й раніцы

Азаранка згуляе чарговы матч на Australian Open заўтра а 5-й раніцы

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка згуляе чарговы матч на Australian Open у суботу а 5-й раніцы паводле беларускага часу, інфармуе "Прессбол". Гэта будзе паядынак трэцяга круга (1/16 фіналу). Саперніца 26-гадовай Азаранкі — 18-гадовая японка Наомі Осака, якая займае ў рэйтынгу WTA толькі 127-е месца (Вікторыя — 16-я ракетка свету).

У выпадку поспеху (а мы верым, што так і будзе), Вікторыя Азаранка ў 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату Аўстраліі згуляе з пераможцай пары Гарбінье Магуруса (Іспанія, 3-я ракетка свету) — Барбара Стрыцава (Чэхія, 48-е месца ў рэйтынгу).

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі