Бабруйчаніна падазраюць у згвалтаванні непаўналетняй дачкі
Праваахоўнікі пачалі крымінальную справу на 40-гадовага жыхара Бабруйску. Яго падазраюць у згвалтаванні ўласнай дачкі, перадае БЕЛТА са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу ўпраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксану Салянюк.
Расследаваннем злачынства займаецца Бабруйскі міжраённы аддзел Следчага камітэта. Паводле інфармацыі следчых, пацярпелая — непаўналетняя, 2001 года нараджэння.
Праваахоўнікі высвятляюць усе акалічнасці здарэння, з падазраваным працуюць следчыя. Допыты пацярпелай дзяўчыны ідуць у прысутнасці псіхолага.
Самога мужчыну ўзялі пад варту.