Бабруйскі святар стане прадстаўніком Патрыярха Маскоўскага
Гэта клірык Бабруйскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы — святар Віктар Кулага.
Ён прызначаны прадстаўніком Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі пры Патрыярху Александрыйскім і ўсёй Афрыкі, піша babruysk.by.
Рашэнне прынятае на паседжанні Святога Сінода Рускай праваслаўнай царквы ў Маскве. На гэтай пасадзе Кулага зменіць вызваленага біскупа Аргентынскага і Паўднёваамерыканскага Леаніда.
Фота — bobruisk.ru