Баевікі абстралялі з мінамётаў вайсковую часць у Данецку
28 траўня ў Данецку тэрарысты з мінамётаў, аўтаматаў і снайперскай вінтоўкі абстралялі тэрыторыю зенітнай ракетнай вайсковай часці.
Пра гэта УНІАН паведамілі ва ўпраўленні прэсы і інфармацыі Міністэрства абароны Украіны.
У паведамленні гаворыцца, што зламыснікі вялі прыцэльны агонь з зялёных насаджэнняў з боку аэрапорта па адміністрацыйнай тэрыторыі часці, дзе ў той час знаходзіліся вайскоўцы.
Адна з мін разарвалася каля санітарнай часці, яшчэ адна — на страявым пляцы. Пацярпелых сярод украінскіх вайскоўцаў няма.
Фота — Reuters