Баевікі ЛНР і “казакі” пабіліся паміж сабой: загінула 23 чалавекі

У гарадах Стаханаве і Чырвоным Промні паміж сабой пабіліся баевікі ЛНР і “казакі”, у выніку чаго загінула 23 чалавекі.

Як перадае карэспандэнт УНІАН, пра гэта на брыфінгу ў Кіеве паведаміў намеснік кіраўнік Інфармацыйна-аналітычнага цэнтру РНБА Уладзімір Палявы.

Ён таксама дадаў, што напярэдадні новага году ўкраінскія вайскоўцы затрымалі намесніка правадыра бандфармавання гэтак званага “Лесуна”. Паводле Палявога, бандыты “Лесуна” надзвычай жорсткія да мірнага насельніцтва і займаюцца марадзёрствам.  

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі