Баевікі на Данбасе прапануюць абменьваць ваеннапалонных на ежу
Незаконныя ўзброеныя фармаванні маюць вялікія праблемы з забеспячэннем прадуктамі харчавання.
Групоўкі баевікоў на Данбасе прапануюць украінскім сілавікам абменьваць ваеннапалонных на прадукты харчавання. Пра гэта паведамляе сайт censor.net.ua са спасылкай на прэс-цэнтр Антытэрарыстычнай аперацыі.
Як вядома, раней адбываліся абмены ваеннапалоннымі. На думку ўкраінскіх экспертаў, нечаканая прапанова баевікоў сведчыць пра тое, што яны маюць вялікія праблемы з забеспячэннем прадуктамі харчавання. А шматлікія гуманітарныя канвоі Расіі прывозяць на Данбас для самаабвешчаных "ДНР" і "ЛНР" выключна зброю і паліва.
На тэрыторыях Луганскай і Данецкай абласцях, якія кантралююць прарасійскія баевікі, не хапае не толькі прадуктаў харчавання, але і вады, вопраткі. У многіх населеных пунктах мясцовыя жыхары наладжваюць акцыі пратэсту і "галодныя бунты".
Фота — Getty Images