Бакіеў заклікаў увесці ў Кыргызстан войскі АДКБ
Пра гэта былы прэзідэнт заявіў падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску. Паводле яго слоў, ні ён, ні яго сваякі не маюць дачынення да сітуацыі ў Кыргызстане. Нагадаем, у паўднёвай сталіцы Кыргызстана Ошы ўжо трэці дзень працягваюцца міжэтнічныя сутыкненні кіргізаў з узбекамі. Хваляванні перакінуліся і на суседнюю Джалал-Абадскую вобласць краіны. Паводле апошніх звестак, у выніку беспарадкаў загінулі 124 чалавекі, яшчэ каля 1770 чалавек пацярпелі.
Па словах Бакіева, ён не кантактуе з міністрамі былога кабінета і не стварае ўрад у выгнанні.
Па словах Бакіева, ён не кантактуе з міністрамі былога кабінета і не стварае ўрад у выгнанні.