Барак Абама абвінаваціў Расію ў агрэсіі супраць Украіны

Выказаўшы рэзкае асуджэнне Расіі, Абама падкрэсліў, што расійскія вайскоўцы на тэрыторыі Украіны не выконваюць міратворчую або гуманітарную місію, як гэта спрабуе прадставіць Крэмль. 

"Гэта расійскія баявыя падраздзяленні з расійскай зброяй і на расійскіх танках", — перадае ВВС словы амерыканскага прэзідэнта. "Мы павінны аб'яднацца перад абліччам агрэсіі Расіі на Украіне", — дадаў Абама.
 
Прэзідэнт Злучаных Штатаў з асцярогай паставіўся да паведамленняў, быццам паміж бакамі канфлікту на ўсходзе Украіны дасягнутае пагадненне аб спыненні агню. На яго думку, сапраўднае ўрэгуляванне ў рэгіёне немагчымае датуль, пакуль Расія не перастане адпраўляць туды свае войскі і ўзбраенне. 

Па словах Абамы, Злучаныя Штаты не намераныя прызнаваць далучэнне Крыма да Расіі. "Мы не прымем акупацыю і незаконную анэксію Крыма або любой іншай часткі Украіны", — заявіў ён.
 
Абама таксама заявіў, што ЗША абавязкова выступяць у абарону сваіх саюзнікаў па NATO. 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі