Барак і Мішэль Абама знайшлі сабе працу ў інтэрнэце

Барак і Мішэль Абама знайшлі сабе працу ў інтэрнэце

Барак і Мішэль Абама знайшлі сабе працу. Экс-прэзідэнт ЗША і яго жонка падпісалі шматгадовы кантракт з кампаніяй Netflix, якая займаецца вытворчасцю і паказам у інтэрнэце фільмаў і тэлеперадач, інфармуе "Бі-Бі-Сі".

Абамы спецыяльна зарэгістравалі ўласную кампанію, якой далі назву Higher Ground Productions (ад яе імя і быў падпісны кантракт). Яны будуць здымаць для Netflix серыялы і фільмы на разнастайныя тэмы. Мяркуецца, што гэта будзе навукова-папулярнае, дакументальнае кіно, экранізацыя літаратурных твораў. Вядома, што Барак і Мішэль Абама будуць працаваць не толькі за кадрам, але і ў кадры.

Netflix мае 125 мільёнаў падпісчыкаў у 190 краінах свету.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі