Твіт Барака Абамы стаў самым папулярным у гісторыі Twitter
Твіт Барака Абамы стаў самым папулярным у гісторыі Twitter. Экс-прэзідэнт ЗША адрэагаваў на падзеі ў Шарлотсвіле (у гэтым амерыканскім горадзе адбыліся сутыкненні ўльтраправых і левых актывістаў, у іх загінуў адзін чалавек, дзясяткі пацярпелі) і працытаваў паўднёваафрыканскага дзяржаўнага дзеяча, палітвязня Нэльсана Мандэлу: “Ніхто не нараджаецца з нянавісцю да іншага чалавека з-за колеру скуры, паходжання ці рэлігіі. Людзі павінны вучыцца ненавідзець, і калі яны могуць навучыцца ненавідзець, то іх можна навучыць любіць, таму што любоў больш натуральная чалавечаму сэрцу, чым яе супрацьлегласць”. Для таго, каб апублікаваць гэты тэкст, Абаме спатрэбіліся тры твіты. Да іх ён дадаў фота шасцігадовай даўніны, на якім ён стаіць каля акна дзіцячага садка, з якога на яго глядзяць дзеці розных рас.
Першы твіт экс-прэзідэнта набраў амаль 3 млн лайкаў, наступныя — 1,2 млн і 1,1 млн. Дагэтуль самым папулярным твітам у гісторыі быў запіс спявачкі Арыяны Грандэ пасля тэракту ў Манчэстары ў траўні, ён набраў 2,72 млн лайкаў.
"No one is born hating another person because of the color of his skin or his background or his religion..." pic.twitter.com/InZ58zkoAm
— Barack Obama (@BarackObama) 13 августа 2017 г.