Баранавіцкія ідэолагі не змаглі сарваць сустрэчу выбарцаў са Статкевічам
У дзень сустрэчы кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча з жыхарамі Баранавіч мясцовыя ідэолагі пастараліся, каб на мерапрыемства прыйшло як мага менш народу. Інфармацыя ў мясцовай афіцыйнай газеце "Наш край" выйшла толькі ў дзень сустрэчы дый тое на апошняй старонцы дробным шрыфтам. На сайце гарвыканкама пра сустрэчу таксама далі абвестку толькі 2 снежня, у дзень прыезду Статкевіча. Многія проста і не ведалі аб прыездзе кандыдата. А яшчэ ў гэты дзень на плошчы вырашылі, змяніўшы графік, адчыніць галоўную ёлку. Аднак сустрэча, хоць і пры невялікай колькасці выбарцаў, адбылася.
Статкевіча жыхары горада лічаць сваім земляком: тут пахаваная яго маці, жыве яго бацька, тут ён адбываў “хімію”. Кандыдат адказаў на ўсе пытанні, у тым ліку і галоўнага мясцовага БРСМ-аўца.
Статкевіча жыхары горада лічаць сваім земляком: тут пахаваная яго маці, жыве яго бацька, тут ён адбываў “хімію”. Кандыдат адказаў на ўсе пытанні, у тым ліку і галоўнага мясцовага БРСМ-аўца.