Барысаўскаму актывісту прызначылі допыт на Дзень Волі
Сёння барысаўскага актывіста Максіма Мароза дапыталі ў міліцыі. І прызначылі дату новага допыту — 25 сакавіка.
Пытанні тычыліся асуджанага па справе "19 снежня" Аляксандра Малчанава, які таксама з Барысава. Напрыканцы допыту Марозу прапанавалі даць падпіску адносна таго, што ён не будзе ўдзельнічаць 25 сакавіка ў акцыі, прысвечанай Дню Волі. Відаць, дзеля дадатковай "гарантыі" актывісту выпісалі позву на наступны допыт 25 сакавіка, перадае праваабарончы цэнтр "Вясна".