БАТЭ павялічвае адрыў ад МТЗ-РЫПА да 9 ачкоў

У пятніцу адбыўся першы матч 17-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Барысаўскі БАТЭ выйграў з лікам 1:0 у гасцях у жодзінскага “Тарпеда”. Адзіны гол на рахунку Генадзя Блізнюка (32-я хвіліна). Пасля гэтай перамогі БАТЭ павялічыў адрыў ад мінскага МТХ-РЫПА да 9 ачкоў і зараз у іх аднолькавая колькасць згуляных матчаў.

Астатнія гульні 17-га тура пройдуць у суботу і нядзелю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі