Байцоў сіл АТА ва Украіне прызналі ўдзельнікамі ваенных дзеянняў (відэа)
Ім пачалі выдаваць адпаведныя пасведчанні.
Такія дакументы атрымліваюць супрацоўнікі МУС і вайскоўцы, якія ўдзельнічалі ў антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны. Пра гэта паведамляе УНІАН
Паводле міністра ўнутраных спраў Украіны Арсена Авакава, важна, каб не паўтарылася гісторыя з бясконца доўгім прысваеннем статуса ліквідатара Чарнобыльскай аварыі.
“Важна зрабіць працэс празрыстым, вельмі зразумелым. Я лічу, што гэта не будзе доўга, ніхто не будзе пакрыўджаны — у нас ёсць усе загады (хто быў, дзе быў, у якіх баях быў). Мы, уручаючы кожнае пасведчанне, разумеем, за што чалавек атрымлівае пасведчанне”, — сказаў Авакаў.