Байцы батальёну “Данбас” прыедуць “паглядзець у вочы” Парашэнку
Пра гэта паведаміў камандзір дабравольніцкага фарміравання Сямён Сяменчанка на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
“У нядзелю 29 чэрвеня ў 11.00 добраахвотнікі батальёна “Данбас” з разгорнутымі дзяржаўнымі сцягамі прыбудуць да адміністрацыі прэзідэнта. Мы хочам паглядзець у вочы прэзідэнту і зрабіць усё, каб ён пачуў Данбас і адзіную Украіну”, — піша Сямён Сяменчанка.
Ён дадаў, што на Банкавую прыйдуць тыя, хто яшчэ “не сталі вайскоўцамі”. Па словах Сяменчанкі, удзельнікі акцыі ўзброены не будуць.
Нагадаем, раней камбат “Данбаса” асудзіў перамір'е з тэрарыстамі. Паводле яго слоў, баевікі выкарыстоўваюць яго для перагрупоўкі і ўзмацнення пазіцый.