Байдэн — пра "феномен неапазнаных лятаючых аб'ектаў"
ЗША перажылі "нашэсце" таямнічых аб'ектаў / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн выступіў з заявай пра рэакцыю яго краіны на лятаючыя аб'екты ў паветранай прасторы Паўночнай Амерыкі. Паводле яго слоў, нядаўнія тры збітыя аб'екты найхутчэй былі аэрастатамі прыватных кампаній ці навукова-даследчых устаноў, а не разведвальнымі апаратамі.
Байдэн: "Разведвальная супольнасць усё яшчэ ацэньвае гэтыя інцыдэнты, яна штодзённа дае справаздачы... Я раскажу пра вынікі Кангрэсу. Мы пакуль не ведаем, што гэта былі за тры аб'екты. Але нішто не сведчыць пра тое, што яны звязаныя з кітайскай шпіёнскай праграмай, ці з аналагічнымі праграмамі іншых краін. На цяперашні час разведвальная супольнасць лічыць, што найхутчэй яны былі звязаныя з прыватнымі кампаніямі ці з навукова-даследчымі інстытутамі... Я даў распараджэнне вывучыць у больш шырокім кантэксце гэты феномен неапазначных лятаючых аб'ектаў".
У лютым ВПС ЗША збілі чатыры невядомыя лятальныя аб'екты. Апошнія тры адрозніваюцца ад першага, які, як лічыцца, быў кітайскім аэрастатам-разведчыкам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.