Адміністрацыя Байдэна выключыла Кубу са спісу дзяржаў — спонсараў тэрарызму

Сцягі ЗША і Кубы

Сцягі ЗША і Кубы / Reuters

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн выключыў Кубу са спісу дзяржаў — спонсараў тэрарызму. Гэта адбылося ўзамен за вызваленне кубінскіх палітвязняў, перадае Радыё "Свабода".

"Ацэнка завершаная, і ў нас няма інфармацыі, якая пацвярджае, што Куба з'яўляецца дзяржавай — спонсарам тэрарызму", — заявіў журналістам высокапастаўлены прадстаўнік адміністрацыі Байдэна. Колькасць палітвязняў, якіх вызваляць у рамках амерыкана-кубінскага пагаднення, не называецца. Але чыноўнік адміністрацыі заявіў, што яна будзе значнай і вызваленне адбудзецца найбліжэйшым часам.

Таксама ён паведаміў, што значную ролю ў вызваленні палітвязняў на Кубе адыграла Каталіцкая царква.

Праўда, рашэнне ЗША можа быць адмененае пасля вяртання Дональда Трампа на прэзідэнцкую пасаду на наступным тыдні. ЗША ўжо здымалі з Кубы гэты статус, але Трамп вярнуў яго ў апошнія дні свайго першага тэрміну ў 2021 годзе.

Пад санкцыямі ЗША Куба застаецца ўжо больш за 60 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі