Беларус у Лос-Анджэлесе: Глядзелі на пагоркі як на вогненны захад сонца

Пажары ў Лос-Анджэлесе

Пажары ў Лос-Анджэлесе / @rubanau_collage

Ужо тыдзень густанаселеная агламерацыя Заходняга ўзбярэжжа ЗША пакутуе ад пажараў. Паводле апошніх звестак, каля 180 тысяч чалавек былі эвакуяваныя, 10 тысяч будынкаў згарэла, 24 чалавекі загінулі.

Прычым тэрытарыяльна акруга Лос-Анджэлес займае плошчу ўдвая меншую за Беларусь, а колькасць насельніцтва амаль аднолькавая — больш за дзевяць мільёнаў чалавек.

Еўрарадыё паразмаўляла з беларусам Андрэем, які ўжо больш за два гады жыве ў Лос-Анджэлесе, пра тое, як горад перажывае катастрофу.

 

"Напружанне ў паветры ёсць ва ўсіх гарадах"

Сам Андрэй у бяспецы, бо жыве ў Паўночным Галівудзе, а там не было ўзгаранняў.

Белорус в Лос-Анджелесе: Смотрели на холмы как на огненный закат
Андрэй / Прыватны архіў

"Тым не менш тут прыходзяць паведамленні, якія блакуюць выкарыстанне смартфона, пакуль вы іх не прачытаеце. Была падрыхтоўка да эвакуацыі. Але ёсць і людзі, якія застаюцца дома. Тады яны падключаюць усе наяўныя шлангі і абліваюць будынкі, машыны, тэхніку".

Паводле Андрэя, напружанне захоўваецца ва ўсіх гарадах.

"Ёсць сайт, на якім можна адсочваць распаўсюд пажару ў рэжыме рэальнага часу. Амаль усе гарады агламерацыі прыйшлі да часовага і частковага адключэння святлафораў, напрыклад, на нязначных скрыжаваннях. Асвятленне на вуліцах працуе не ў поўным аб'ёме ноччу. Усе службы працуюць. Гэта нейкая магія. І магія кіно, вядома, бо з'яўляецца шмат фэйкавых відэа, напрыклад, як галівудскія пагоркі палаюць. Трэба карыстацца толькі афіцыйнымі крыніцамі. Але напружанне застаецца".

Зрэшты, Андрэй з сябрамі не страчвае пачуцця гумару. Неўзабаве ў яго павінен прайсці першы канцэрт у Лос-Анджэлесе, і хлопец кажа, што з пажарамі ўжо крыху спакайней, але "падгарае з іншага боку".

"Яшчэ ўчора ездзіў да сяброў на дах глядзець, як адбываецца пажаратушэнне. Яны рэчы сабралі, машыны загрузілі. Елі папкорн, пілі віно каліфарнійскае і глядзелі на пагоркі, якія гараць з іншага боку, як на вогненны заход".

 

Усё вельмі хутка мяняецца

Андрэй расказаў, што ў кожнай агламерацыі ёсць свае законы, свае пажарныя часткі і ўсё неабходнае для тушэння.

"Тым не менш пажар вельмі хутка распаўсюджваўся. Першы ачаг быў зафіксаваны 7 студзеня. Гэта было ў горадзе Палісадэс недалёка ад Малібу. Гэты горад, можна сказаць, згарэў увесь. Праз парывісты вецер, хуткасць якога дасягала 160 км/г, агонь вельмі хутка распаўсюджваўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі