Gender Gap: Камуністы vs садамія — перавыбары Лукашэнкі як традыцыя камунізму

Ірына Сідорская і Зміцер Лукашук

Ірына Сідорская і Зміцер Лукашук

Спойлеры Лукашэнкі працягваюць дзяліцца сваімі “выбарчымі праграмамі”. Гэтым разам пад нашу “гендарную лінзу” трапіла “праграма” лідара праўладных камуністаў Сяргея Сыранкова. Які абяцае распачаць “дзяржаўную барацьбу з праявамі распусты і садаміі, увесці крымінальную адказнасць за прапаганду і практыку ЛГБТ”. Маўляў, трэба жыць у адпаведнасці з “традыцыйнымі каштоўнасцямі”, клапаціцца пра “дэмаграфічную бяспеку” і больш нараджаць. Вось толькі клапаціцца пра тых, хто мае шмат дзяцей, лукашэнкаўская дзяржава не спяшаецца.

Пра гэта і  шмат што іншае гаворым з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі