Аб’язныя шляхі: як перавозчык з Беларусі абыходзіць санкцыі ЕС — эфір

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота / strazgraniczna.pl

Калі ёсць санкцыі, то заўсёды знойдуцца тыя, хто робіць бізнес у абыход гэтых санкцый. Лавілі на гэтым кампаніі з усяго свету — і Беларусь тут не выключэнне. Пэўны час таму журналісты-расследавальнікі выкрылі беларускую транспартную кампанію, якая ў абыход санкцый працавала на еўрапейскім рынку. А пад санкцыі кампанія патрапіла за падтрымку расійскай агрэсіі ва Украіне. Але проста выкрыццём схем па абыходзе санкцый кампаніяй “Jenty-spedition” гісторыя гэтая не скончылася…
 
Як атрымалася выявіць кампанію і даказаць, што яна задзейнічана ў схемах па абыходзе санкцый? Якія хітрыкі выкарыстоўваў беларускі перавозчык, каб абысці санкцыі, і наколькі законнымі былі гэтыя метады? Ці атрымаецца прыцягнуць кампанію да адказнасці і як на інфармацыю пра статус беларускай кампаніі адрэагавалі еўрапейскія партнёры “Jenty-spedition”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць журналісты-расследавальнікі “Бюро Медыя” Ксенія Вязнікоўцава і Аляксандр Ярашэвіч у 13:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.