“Дэмакратызацыя Лукашэнкі”: ці сапраўды Трамп праводзіць такую палітыку — эфір

Антон Пянькоўскі

Антон Пянькоўскі / Еўрарадыё

Часта даводзіцца чуць, што ў той ці іншай краіны няма “стратэгіі адносна Беларусі”. Калі шчыра, то выглядае так, што ніводная краіна не мае такой стратэгіі. Апроч Расіі і, як бы гэта дзіўна ні гучала, ЗША. З першай усё зразумела: яе стратэгія ў тым, каб Беларусь стала часткай Расіі. З ЗША ўсё не так адназначна. Мы бачым, што сёння гэта адзіная краіна так званага “цывілізаванага Захаду”, якая мэтанакіравана вядзе перамовы з Лукашэнкам, дамагаючыся не толькі вызвалення палітвязняў. Ёсць тыя, хто лічыць, што Трамп адносна нашай краіны праводзіць палітыку… дэмакратызацыі! 

Што гэта такое — дэмакратызацыя, і ці сапраўды можна сцвярджаць, што Трампа цікавіць пытанне дэмакратызацыі Беларусі? Чаму дэмакратызацыя Беларусі па-трампаўску адрозніваецца ад яго ж “дэмакратызацыі” Венесуэлы і Ірана, і ці разумее Лукашэнка, што Вашынгтон займаецца яго “дэмакратызацыяй”? Ці не расчараваўся Трамп у тым, як дэмакратызуецца рэжым Лукашэнкі, і як на гэта рэагуюць у Крамлі ды Пекіне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі ў 15:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.