Двух братоў-беларусаў выслалі з Украіны за незаконны пераход мяжы

Украінская мяжы, ілюстрацыйнае фота

Украінская мяжы, ілюстрацыйнае фота / RFE/RL

Двух братоў-беларусаў затрымалі і выслалі з Украіны, паведамляе Радыё "Свабода". Пра інцыдэнт стала вядома з судовага рашэння, апублікаванага 13 студзеня.

Двух братоў, беспрацоўных беларусаў, затрымалі ўвечары 11 кастрычніка 2024 года ў сяле Дзянісавічы Кіеўскай вобласці. Гэты населены пункт размешчаны ў Чарнобыльскай зоне Украіны. У 1993-м яго жыхароў перасялілі, таму само сяло з 1999 года знятае з уліку.

Дзянісавічы размяшчаюцца за тры кіламетры ад беларускай мяжы і за 35 кіламетраў ад бліжэйшай украінскай памежнай заставы.

Калі беларусаў затрымалі, яны сказалі, што збіралі грыбы каля населенага пункту Аляксандраўка ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці і выпадкова зайшлі ва Украіну. Суддзя ім не паверыў, бо Аляксандраўка даволі далёка ад месца, дзе іх знайшлі ўкраінскія памежнікі. У выніку братоў прымусова выслалі і пяць гадоў забаранілі наведваць Украіну. Таксама завочна ім прызначылі вялікія штрафы.

У судовым рашэнні не ўдакладняецца месца жыхарства беларусаў. Вядома, што адзін з іх атрымліваў пашпарт у Мазырскім раёне, а другі — у Нараўлянскім раёне Гомельшчыны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі