"Мы не хочам быць амерыканцамі": прэм'ер Грэнландыі — Трампу
Прэм'ер Грэнландыі Мутэ Эгедэ
Прэм'ер-міністр Грэнландыі Мутэ Эгедэ адказаў на заявы абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра тое, што востраў павінен стаць тэрыторыяй яго краіны.
"Мы не хочам быць датчанамі, мы не хочам быць амерыканцамі, мы хочам быць грэнландцамі," — заявіў Эгедэ.
Акрамя адмовы ад ідэі стаць адным са штатаў ЗША, Эгедэ адзначыў, што цяперашні статус-кво, пры якім Грэнландыя ўваходзіць у склад Даніі, "не з'яўляецца варыянтам". Ён выступае за незалежнасць Грэнландыі.
Прэм'ер Грэнландыі ўжо рабіў заяву пасля слоў Трампа — ён заявіў, што "востраў не прадаецца".
Спецыяльна для Еўрарадыё эксперты растлумачылі, чым можа быць небяспечным жаданне будучага прэзідэнта ЗША далучыць найбуйнейшы востраў на Зямлі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.