У Курскай вобласці знік грамадзянін Беларусі

У Курскай вобласці

У Курскай вобласці / ria.ru

У Курскай вобласці знік грамадзянін Беларусі. Ён трапіў у спіс, складзены ўпаўнаважанай па правах чалавека пры прэзідэнце Расіі Таццянай Маскальковай. У ім больш за 500 чалавек. Маскалькова складала спіс людзей, якіх не могуць знайсці, па зваротах, якія паступілі да яе.

Імя і прозвішча грамадзяніна Беларусі невядомыя (як і тое, хто аб'явіў пра знікненне). Ён жыў у Гуеве Суджанскага раёна Курскай вобласці. Гэты населены пункт з лета кантралюецца ўкраінскімі войскамі.

Як піша "Медуза", частка жыхароў не знайшла ў спісе імёны сваіх сваякоў, хоць паведамлялі пра іх уладам. А ёсць там тыя, хто загінуў яшчэ летам 2024-га. А некаторыя са спісу жывуць у Курску.

У Курскай вобласці знік грамадзянін Беларусі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі