У Крамлі заявілі, што Пуцін ведае пра ліст Зяленскага
Прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін / Getty Images
Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну далажылі пра ліст украінскага лідара Уладзіміра Зяленскага. На сам ліст у Крамлі пакуль не адказалі.
Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў дадаў, што ў Масквы няма афіцыйных каналаў зносін з Кіевам.
Зяленскі апублікаваў адкрыты ліст Пуціну ўвечары 4 чэрвеня. У ім ён прапанаваў расійскаму прэзідэнту асабістую сустрэчу, на якой бакі маглі б дамовіцца пра спыненне вайны.
"Украіна прапануе скончыць вайну ў фармаце паміж намі і вамі. Я прапаную вам сустрэчу", — піша Зяленскі.
Магчымымі перамоўнымі пляцоўкамі ён прапануе выбраць Швейцарыю, Турцыю або краіны Арабскага свету.
"Усе чулі, як вашы прадстаўнікі, усміхаючыся, казалі, што я нібыта магу прыехаць у Маскву. Але пасля гэтых 26 гадоў украінскаму лідару ў вашай сталіцы, як і расійскаму лідару ў Кіеве, рабіць няма чаго. Ёсць краіны, якія традыцыйна прымаюць лідараў для вырашэння пытанняў вайны і міру <...> многія могуць і хочуць прыняць гэтую сустрэчу", — гаворыцца ў адкрытым лісце Зяленскага.
У тэксце гэтага ліста прэзідэнт Украіны згадвае Беларусь.