"Духоўнае адраджэнне": што адбываецца, калі святары робяцца прапагандыстамі
Наталля Васілевіч
У сваёй прамове 9 студзеня падчас святочнай каляднай сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда звярнуў асаблівую ўвагу на прысуд ксяндзу Генрыку Акалатовічу. Святара абвінавацілі ў “дзяржаўнай здрадзе” і асудзілі на 11 гадоў. “Гэта паказвае, з кім і з чым мы маем дачыненне”, — зрабіў выснову адносна лукашэнкаўскага рэжыму польскі палітык. Дарэчы, у гэты ж дзень па другі бок польска-беларускай мяжы Лукашэнка наведаў праваслаўную царкву ў Лагойску. Дзе расказваў амаль біблейскія прыпавесці ад Лукі пра клопат аб дзецях, краіне і стомленасць ад улады…
Ці чакаць зменаў палітыкі рэжыму Лукашэнкі ў дачыненні да святароў і вернікаў і чаго рэжым іх так баіцца? Ці толькі са сваёй ініцыятывы праваслаўныя святары і манашкі пашыраюць дапамогу расійскім акупантам і як гэта ўплывае на стаўленне да іх з боку беларускіх вернікаў? Ці магчыма, гаворачы пра генацыд і злачынствы супраць беларускага народа, заўважаць выключна тое, што рабілі нацысты і не згадваць злачынствы бальшавікоў і савецкай акупацыйнай улады ў Беларусі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў, сяброўкай Кіраўнічай групы Канферэнцыі еўрапейскіх цэркваў па праекце “Pathways to Peace” Наталляй Васілевіч. Праграма выходзіць у аўторкі, два разы на месяц.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.