Следчы камітэт анансуе флэшмоб "Лукашэнка ў шродэр"

Рэжым Лукашэнкі хвалюе яго "дыскрэдытацыя... на міжнароднай арэне"

Рэжым Лукашэнкі хвалюе яго "дыскрэдытацыя... на міжнароднай арэне" / kommersant.ru

Следчы камітэт Беларусі анансуе флэшмоб "Лукашэнка ў шродэр". З Мінска пагражаюць беларусам у замежжы, якія збіраюцца прыняць удзел у гэтай і іншых акцыях.

СК заяўляе пра "спробу дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне і распальвання сацыяльнай варожасці, з дапамогай малалікіх вулічных акцый, якія імітуюць падтрымку радыкальных рухаў". Сярод іх і згаданы флэшмоб ("экстрэмісцкі перформанс"), арганізатарамі якога называюць "Народныя амбасады".

Згадваецца і фэст "Беларусы годныя лепшага", які пройдзе ў Варшаве 26 студзеня. Яго арганізатараў СК называе "злачынцамі". Сцвярджаецца, што адна з іх мэтаў — "стварэнне негатыўнага іміджу вакол выбарчай кампаніі ў Беларусі".

У спробе сарваць гэтыя мерапрыемствы Следчы камітэт пагражае іх удзельнікам крымінальнай адказнасцю — завочнымі судамі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі