Таццяну Мартынаву не ўпусцілі ў Польшчу. Ёй пагражае забарона на ўезд у ЕС да 10 гадоў

Таццяна Мартынава

Таццяна Мартынава / Еўрарадыё

"Я пакуль не разумею, што гэта азначае", — кажа беларуская блогерка і дэлегатка КР Таццяна Мартынава, якая жыве ў Кіеве і якой 11 чэрвеня не дазволілі пакінуць Украіну і выехаць у Польшчу. Ёй пагражае ануляванне шэнгенскай візы і 10-гадовая забарона на ўезд у Еўрапейскі саюз.

У цяперашні час Мартынава знаходзіцца на польскім памежным пераходзе ў Дарагуску. Верагодна, яе дэпартуюць ва Украіну.

У размове з Еўрарадыё яна расказала, што ехала ў Польшчу на стратсесію дэмсіл.

— У мяне ж заўтра дзень нараджэння. Польшча вырашыла зрабіць мне падарунак. Агонь, — жартуе Мартынава. — Як мінімум, ва Украіне я магу знаходзіцца, у мяне від на жыхарства.

Што адбылося?

У 9-й раніцы па польскім часе Мартынаву знялі з цягніка на ўкраінска-польскай мяжы.

— Падчас праходжання польскай мяжы мне спачатку расказалі нейкую "прахалодную гісторыю" пра тое, што я павінна перасякаць яе на іншым памежным пераходзе, і ў іх так адбіваецца ў базе. Я спрабую ім растлумачыць — і тут жа даведваюся, што такога закона няма.

Я перасякаю польскую мяжу з эстонскім мультышэнгенам, і ў мяне ніколі не было праблем. Я не першы раз еду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.