Найбуйнейшы фестываль у свеце і продаж TikTok у ЗША — #ІхНоравы
Міжнародныя навіны
Жанчыны выступілі супраць аўтара бэстсэлераў “Пясочны чалавек”, “Зорны пыл”, “Амерыканскія багі” Ніла Геймана з абвінавачаннямі ў сексуалізаваным гвалце. А авіякампанія Ryanair патрабуе, каб еўрапейскія ўлады ўвялі абмежаванні на продаж алкаголю ў барах аэрапортаў.
Пра гэта ды іншае — у нашай штодзённай рубрыцы “Іх норавы”.
Кітай хоча прадаць TikTok у ЗША Ілану Маску?
Амерыканскі Bloomberg паведаміў, што кітайскія чыноўнікі вядуць перамовы наконт магчымага продажу бізнесу TikTok у ЗША мільярдэру Ілану Маску.
Згодна з адным з планаў дзеянняў кітайскага ўрада, кампанія X Маска возьме пад кантроль TikTok US і будзе кіраваць дзвюма сацсеткамі — X (былы Твітар) і TikTok. Выданне піша, што TikTok зможа прыцягнуць новых рэкламадаўцаў сацсеткі X, а штучны інтэлект xAI — вучыцца на мільёнах кароткіх відэа.
У артыкуле гаворыцца, што бізнес TikTok у ЗША можа быць прададзены альбо на конкурсе, альбо па дамове з урадам.
Прадстаўнік TikTok у адказ на просьбу Variety пракаментаваць сітуацыю заявіў, што ад іх не трэба чакаць рэакцыі на “найчысцейшую выдумку”.
У пачатку студзеня TikTok абвясціў пра спыненне працы ў ЗША з 19 студзеня праз судовую забарону. У красавіку Маск пісаў, што пазбаўляць грамадзян ЗША доступу да сацсеткі нельга, інакш будзе парушанае права на свабоду слова і выказвання.
Новы закон ЗША, які ўступае ў сілу ў студзені, патрабуе ад матчынай кампаніі ByteDance прадаць сваю долю ў амерыканскай “дачцэ” TikTok — або сацсетку чакае блакаванне. Урад Кітая валодае "залатой акцыяй" у ByteDance, якая, паводленекалькіх чальцоў Кангрэса, дае яму кантроль над сацсеткай. У прэс-службе кампаніі запэўнівалі, што кітайскія ўлады не кантралююць аперацый за межамі КНР.
"Мы адчуваем сябе тут ціхамірна і знаходзім выратаванне ад цыклаў жыцця і смерці", — расказаў агенцтву Associated Press паломнік.
Акрамя духоўнага значэння фестываль мае і палітычнае. Мінулыя лідары Індыі доўгі час выкарыстоўвалі яго для стварэння мацнейшых сувязяў з індуісцкай большасцю краіны, якая складае амаль 80% ад 1,4 мільярда грамадзян. Але за прэм'ер-міністрам Нарэндрам Модзі фестываль набыў большую ролю, стаўшы ключавой часткай прасоўвання яго ўрадам індуісцкага нацыяналізму.
Вядомага пісьменніка абвінавацілі ў сексуалізаваным гвалце
Восем жанчын расказалі New York Magazine пра сексуалізаваны гвалт з боку пісьменніка Ніла Геймана. Журналісты выдання таксама вывучылі перапіскі і электронныя лісты паміж жанчынамі і іх сябрамі, а таксама паведамленні Геймана меркаваным ахвярам.
У прыватнасці, Скарлет Паўлавіч, якая ўжо раней выступала на гэтую тэму публічна, падзялілася новымі падрабязнасцямі меркаванага гвалту з боку пісьменніка. Яна сцвярджае, што Гейман неаднаразова гвалтаваў яе, падвяргаў здзекам і зневажаў, калі яна працавала нянькай іх з Амандай Палмер сына.
Сярод іншага жанчына сцвярджае, што Гейман загадаў ёй заняцца з ім аральным сексам, пакуль ён глядзеў першы сезон "Пясочнага чалавека". Яна таксама расказала, што ў некаторых выпадках аральнага сэксу ён прымушаў яе есці ўласныя ваніты. Таксама ён называў жанчыну сваёй рабыняй і аднойчы "пачаў займацца з ёй сексам", пакуль яго сын гуляў на айпадзе ў тым жа гатэльным нумары.
У матэрыяле таксама прыводзяцца абвінавачанні Кендры Стаўт, якая кажа, што ўпершыню сустрэлася з Гейманам у 2003 годзе на фанацкім мерапрыемстве ў Флорыдзе, дзе пісьменнік змушаў яе да грубага сексу. А ў 2007 годзе ён згвалтаваў яе падчас адпачынку ў Корнуале пасля таго, як у яе развілася мачакаменная хвароба, “якая стала настолькі сур'ёзнай, што яна не магла сядзець”.
Нагодай, між іншым, стаў мінулагодні выпадак, калі Ryanair мусіў перанакіраваць самалёт, які ляцеў з Дубліна на Лансаротэ, у Порту праз паводзіны п’янага пасажыра.
Авіакампанія падала супраць яго пазоў на 15 000 еўра за выдаткі на гатэль для 160 пасажыраў і чальцоў экіпажа, за пасадку і абслугоўванне ў партугальскім аэрапорце і за замену экіпажа праз абмежаванні па колькасці лётных гадзін. У гэтую суму таксама ўваходзяць выдаткі на паліва, страту продажаў у палёце і за судовыя выдаткі ў Партугаліі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.