Як цяпер выглядае палітвязень Ігар Лосік, паказалі на АНТ
Ігар Лосік у зняволенні
На дзяржаўным тэлеканале АНТ паказалі, як выглядае палітвязень Ігар Лосік.
Блогера арыштавалі ў 2020 годзе, яшчэ да дня выбараў. Яго асудзілі на 15 гадоў калоніі. За кратамі Лосік неаднаразова трымаў галадоўкі.
Хутчэй за ўсё яго, як і Андрэя Кузнечыка, вывезлі ў СІЗА КДБ для запісу прапагандысцкага фільма.
Шоу з палітвязнем Андрэем паказалі ў тэлеэфіры ўвечары 14 студзеня.
Таксама дзяржпрапагандысты анансавалі інтэрв'ю з палітвязнямі Ігарам Карнеем і Юрасём Зянковічам. Іх пакажуць у чацвер і пятніцу адпаведна. Карней быў асуджаны на 3 гады, але на дадатковым судзе яму дабавілі да тэрміну 8 месяцаў. Зянковічу прысудзілі 11 гадоў.
Андрэй Кузнечык, Ігар Лосік і Ігар Карней працяглы час працавалі на амерыканскім Радыё "Свабода" — рэжым Лукашэнкі прызнаў яго "экстрэмісцкім фармаваннем". А юрыст Зянковіч акрамя беларускага мае і амерыканскае грамадзянства.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.