Прапагандысты паказалі палітвязня Андрэя Кузнечыка

Андрэй Кузнечык

Андрэй Кузнечык / Кадр з відэа

Прапагандысты паказалі палітвязня Андрэя Кузнечыка. Журналіст-фрылансер знаходзіцца за кратамі з лістапада 2021 года. АНТ анансавала першую серыю праекта "Свабода слова". У ёй і пакажуць запісаную за кратамі гутарку з Кузнечыкам, у якой у яго распытвалі пра працу на Радыё Свабода.

Андрэю Кузнечыку 46 гадоў. Яго затрымалі 25 лістапада 2021 года, дома адбыўся ператрус. Пасля гэтага журналіста двойчы асудзілі, абвінаваціўшы ў "дробным хуліганстве" (кожны раз на 10 сутак). Ён не прызнаў сваю віну. Пасля ўзнікла крымінальная справа.

Радыё Свабода ў РБ было прызнанае "экстрэмісцкім фармаваннем". Але гэта адбылося пасля таго, як Кузнечыка затрымалі.

Андрэй Кузнечык быў асуджаны ў чэрвені 2022-га на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Справу разглядаў Магілёўскі абласны суд. Суддзя Ігар Шведаў прызнаў Кузнечыка вінаватым па артыкуле "Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім" (ч. 1 арт. 361-1 КК). З турмы № 4 яго этапавалі ў наваполацкую калонію № 1.

Прапагандысты паказалі палітвязня Андрэя Кузнечыка
Прапагандысты паказалі палітвязня Андрэя Кузнечыка

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі