Андрэй Кузнечык з Радыё "Свабода" не выйшаў пасля другога арышту
Пасля другога арышту на волю не выйшаў фрылансер Радыё "Свабода" Андрэй Кузнечык. Яго мусілі выпусціць на волю сёння 21:30.
Андрэя Кузнечыка затрымалі 25 лістапада, дома ў яго адбыўся ператрус. Пасля гэтага яго ўжо двойчы асудзілі, абвінаваціўшы ў "дробным хуліганстве". Кожны раз яму прысуджалі 10 сутак. Ён не прызнаў сваю віну.
З якой прычыны ён не выйшаў на волю сёння, невядома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.