Андрэя Кузнечыка асудзілі на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму
Фрылансеру Радыё "Свабода" Андрэю Кузнечыку прысудзілі 6 гадоў узмоцненага рэжыму.
Яго абвінавацілі ў "стварэнні экстрэмісцкага фармавання" (арт. 361-1 КК). Суд праходзіў у Магілёве і быў закрытым. Справу разглядаў суддзя Ігар Шведаў.
Радыё "Свабода" было прызнанае ў Беларусі "экстрэмісцкім фармаваннем". Гэта адбылося пасля таго, як Кузнечыка ўжо ўзялі пад варту.
Кузнечыка затрымалі ў Мінску 25 лістапада 2021 года. Спярша яму прысуджвалі "суткі", а потым пачалі на яго крымінальную справу.
Незадоўга да арышту Кузнечык напісаў свайму прыяцелю ліст, у якім патлумачыў, чаму адмаўляецца эміграваць з Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.