"Гэта праверка": навошта міліцыя ходзіць па здымных кватэрах у Беларусі

Навошта міліцыя ходзіць па арэндных кватэрах?

Навошта міліцыя ходзіць па арэндных кватэрах? / @rubanau_collage

Міліцыя пачала прыходзіць да людзей, якія арандуюць кватэры, паведамляюць чытачы Еўрарадыё. Пытаюцца, хто ў ёй пражывае, патрабуюць паказаць дамову і назваць кошт здыму жылля.

Здаецца, новая практыка беларускіх сілавікоў не звязаная з палітыкай. Еўрарадыё вырашыла высветліць, з якой мэтай міліцыя ладзіць рэйды па арэндных кватэрах.

"Адпрацоўвалі кватарантаў"

Карэспандэнт Еўрарадыё пад выглядам сына чалавека, які здае кватэру ў арэнду, тэлефануе ў аддзяленні міліцыі некалькіх беларускіх гарадоў для высвятлення падрабязнасцяў.

Спачатку набіраем Віцебскі РАУС. Хоць супрацоўнік не занадта гаваркі, ён дае зразумець, што знаёмы з сітуацыяй вакол арэндных кватэр.

Так, было такое, але ўсё нармальна, законна, абгрунтавана. Было такое мерапрыемства дзесьці тыдні два таму, кажа супрацоўнік.
А што за мерапрыемства?
Ну, адпрацоўвалі кватарантаў, былі мерапрыемствы.
Якія?

“Это проверка”: зачем милиция ходит по съемным квартирам в Беларуси
Міліцыя пацвердзіла, што ходзіць па арэндных кватэрах
“Это проверка”: зачем милиция ходит по съемным квартирам в Беларуси
Міліцыя адпрацоўвала замежнікаў, якія нелегальна пражываюць / BelaPan/AP/picture alliance

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі