"Можа пад'ехаць супрацоўнік і растлумачыць". Улады — пра выбухі пад Гомелем

Спыталі ў мясцовых уладаў пра выбухі пад Гомелем

Спыталі ў мясцовых уладаў пра выбухі пад Гомелем / @rubanau_collage

У ноч з 7 на 8 студзеня жыхароў Навабеліцкага раёна Гомеля і пасёлка Чонкі абудзіў моцны выбух.

"Бабах моцны быў з боку лесу на поўдзень ад Гомеля", — расказалі гараджане выданню "Флагшток".

А за дзень да гэтага быў чуваць гучны выбух у раёне вёскі Зябраўка.

Што гэта за выбухі? Еўрарадыё паспрабавала атрымаць інфармацыю ў мясцовых уладаў і сілавікоў.

“Можа, там нехта гуляў”

Пад выглядам занепакоенага жыхара пасёлка Чонкі (за некалькі кіламетраў на поўдзень ад Гомеля) перш за ўсё карэспандэнт Еўрарадыё звярнуўся з пытаннямі ў Гомельскі РАУС. Маўляў, чуваць выбухі, спаць не даюць.

Супрацоўнік на іншым канцы провада ўважліва нас выслухаў і прапанаваў сваю гіпотэзу:

— Можа, гэта былі петарды якія-небудзь? Феерверкі?

— Не, гэта быў вялікі, магутны выбух, — тлумачым яму.

— Ну добра, а дзе вы жывяце? Якая вуліца, нумар дома?

— А навошта вам мой адрас?

— Вы ж хочаце ведаць інфармацыю?

— Дык я ў вас проста цяпер пытаю.

— Я вам не магу падказаць, што гэта былі за гукі.

— А хто мне гэта растлумачыць?

Что за взрывы слышны под Гомелем
Для тлумачэння сітуацыі ў міліцыі прапанавалі зайсці да нас дадому / AP
Что за взрывы слышны под Гомелем
У Гомельскім райвыканкаме таксама не змаглі нічога адказаць

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі