Ці пагодзіцца Захад прызнаць “перапрызначанага” Лукашэнку — эфір

Каміль Клысіньскі (Kamil Kłysiński)

Каміль Клысіньскі (Kamil Kłysiński) / Еўрарадыё

У межах свайго выбарчага рытуалу Лукашэнка няспынна звяртаецца да даўніх і любімых тэм: што за ўладу ён не трымаецца, што беларусаў чакаюць цяжкія часы, што вакол ворагі і лялькаводы, якія кіруюць дзеяннямі ўнутраных апанентаў “незгінальнага” Лукашэнкі. Калі ж нехта з палітыкаў ды кіраўніцтва Украіны, Польшчы Літвы ды іншых нешта скажа супраць Лукашэнкі, то выключна на загад з Вашынгтона ці Брусэля… І таму Беларусі жыццёва неабходныя гарантыі бяспекі.

Ці чакаць зменаў палітыкі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі з боку ЕС і ЗША пасля 26 студзеня? Ці варта дэмсілам змяніць стратэгію ў пытанні вызвалення палітвязняў і як да такой змены паставяцца заходнія палітыкі? Ці будзе месца Беларусі на перамовах па Украіне, хто гэтае месца зойме і чаго чакаць ад старшынства Польшчы ў ЕС? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра ўсходніх даследаванняў у Варшаве Каміль Клысіньскі (Kamil Kłysiński).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі