Жудасныя фатаграфіі, якія паказваюць разбурэнні пасля пажару ў Лос-Анджэлесе
Згарэлыя аўтамабілі падчас пажару ў Альтадэне
Чацвёрты дзень запар ратавальныя службы спрабуюць патушыць разбуральныя пажары, што ўспыхнулі ў Лос-Анджэлесе. 10 студзеня моцныя вятры, якія спрыялі хуткаму распаўсюджванню агню, пачалі сціхаць, што дазволіла пажарным узяць некаторыя ачагі ўзгарання пад кантроль.
Фатографы агенцтва Reuters зафіксавалі наступствы катастрофы. Выжжаныя раёны, у тым ліку Пасіфік-Палісейдс, прэстыжны анклав на захадзе ад цэнтра горада, і Альтадэна, раён на ўсходняй ускраіне Лос-Анджэлеса. Квартал за кварталам дамы, знішчаныя дашчэнту, выглядаюць як пасля вайны.
Агонь знішчыў у тым ліку дамы некаторых галівудскіх кіназорак. Усяго ж згарэла каля 10 000 пабудоў.
Каля 180 000 чалавек былі эвакуаваныя, паведамляецца пра 10 загінулых. Падчас пажараў хуткасць ветру дасягала каля 130 км/г.
Па дадзеных метэаралагічнага сэрвісу AccuWeather, пажары нанеслі шкоду на 135-150 млрд долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.