Хто з беларускіх музыкаў сабраў мільёны праслухоўванняў на Spotify ў 2024
Якія вынікі года ў беларускіх музыкаў у Спатыфай?
У пачатку снежня Спатыфай падаў кожнаму карыстальніку персанальныя вынікі года, уключыўшы ў іх песні і выканаўцаў, якія гучалі часцей за ўсё. Аднак вынікі падводзяць не толькі для слухачоў — сэрвіс рыхтуе індывідуальную статыстыку і для музыкаў.
Еўрарадыё вырашыла даведацца, як ідуць справы ў беларускіх выканаўцаў і колькі праслухоўванняў яны сабралі за год.
Нехта сам падзяліўся сваёй статыстыкай у сацсетках, у іншых мы ўдакладнілі звесткі наўпрост. Такім чынам, хто пераможца?
Молчат дома
Мабыць, самы папулярны беларускі гурт, які мае гіганцкую замежную аўдыторыю, — "Молчат дома": паводле вынікаў 2024 года ў яго ў Спатыфаі 138 мільёнаў праслухоўванняў з 189 краін свету.
У прыватнасці, за 2024 год на Спатыфаі ў выканаўцы 54 мільёны праслухоўванняў. А слухаюць яго ў 181 краіне свету.
ROMANTICA стварае музыку ў стылі фонк.
Nürnberg
У гурта Nürnberg, які грае ў стылі постпанк, таксама нядрэнная статыстыка на Спатыфаі — 6,32 мільёна праслухоўванняў.
Калектыў утварыўся ў Мінску ў 2016 годзе. Удзельнікаў гурта натхняе шэрая абстаноўка і ўсеагульная нуда. На думку музыкаў, яны выконваюць не чысты постпанк, а змешваюць яго з рознымі стылямі.
За 2024 год таленавітая выканаўца сабрала 9,32 тысячы праслухоўванняў з 69 краін свету.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.