Новы альбом Тэйлар Свіфт пабіў рэкорд па колькасці праслухоўванняў на Spotify

Тэйлар Свіфт

Тэйлар Свіфт / Axelle/Bauer-Griffin / GETTY IMAGES

Новы альбом Тэйлар Свіфт The Tortured Poets Department пабіў рэкорд Spotify па колькасці праслухоўванняў за адзін дзень.

У альбоме 31 трэк, у якіх Тэйлар дзеліцца сваім болем, праз які прайшла ў асабістым жыцці. Цяпер, кажа спявачка, складаны перыяд жыцця скончыўся.

— Няма за што помсціць, няма чаго зводзіць рахункі, калі раны зажылі. Як толькі мы раскажам нашу самую сумную гісторыю, мы зможам вызваліцца ад яе, — кажа спявачка.

Альбом выйшаў на платформе Spotify у пятніцу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі