З-за пагрозы пераследу з Беларусі з'ехаў спявак Макс Корж

Макс Корж

Макс Корж / vk.com/maxkorzh

З-за пагрозы пераследу з Беларусі з'ехаў спявак Макс Корж. Перад гэтым яго па тэлефоне выклікалі ў міліцыю для "размовы". Нагодай сталі “скаргі” на музыку за тое, што ён на замежных канцэртах “скача з БЧБ" і падтрымлівае Украіну. Пра гэта паведамляе тг-канал, звязаны з сілавікамі.

Корж у міліцыю не з’явіўся і з’ехаў. Сам ён яшчэ не каментаваў паведамленне пра выезд з РБ.

Сілавікі пішуць, што ў 2020-м Макс Корж удзельнічаў у пратэстах, але "яго ніхто асабліва не чапаў". "Скаргі" нібыта з'явіліся "апошнім часам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі