Be2gether фінішуе нацыянальным днём

27 чэрвеня аб’яўлены літоўскім днём на Be2gether. Такое рашэнне было прынята арганізатарамі фэста, якія не толькі запрасілі зайграць на імпрэзе выключна літоўскія гурты, але зрабілі вольны ўваход для жыхароў Літвы. Сярод cённяшніх выступоўцаў – папулярныя ў суседняй краіне гурты Bix, Keistuoliai, Antis, SSG, Zas і прадстаўнікі Літвы на апошнім Еўрабачаніі – Inculto.

Па словах карэспандэнткі Еўрарадыё Міры Шульц, сёлета фестываль Be2gether наведала больш за 10 тысяч чалавек. На дадзены момант амаль усе беларусы пакінулі тэрыторыю Нарвілішак. Нягледзячы на паступовае апусценне фэста, сваю працу працягваюць атракцыёны, спартовыя і забаўляльныя пляцоўкі і “Беларускі павільён”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі