“Бела-чырвона-белая бялізна з Баранавічаў” аказалася фэйкам

“Бела-чырвона-белая бялізна з Баранавічаў” аказалася фэйкам

14 жніўня ў суполцы symbal.by у Facebook з’явілася фота камплекта бела-чырвона-белай бялізны для ложка. “Бачылі, якую пасцельную бялізну баранавіцкая фабрыка "Блакіт" выпусціла”, — пыталіся аўтары паведамлення. Бялізна, відавочна, спадабалася беларусам, і за дзень сабрала больш за 1,5 тысячы лайкаў і 145 расшараў.

У той жа час, карыстальнікі FB пачалі сумнявацца ў сапраўднасці здымка. Адны пачалі аналізаваць яго з дапамогай графічных рэдактараў, іншыя звярталі ўвагу на тое, што “Пагоні” не месца на падушках. Нехта нават патэлефанаваў у Баранавічы — і даведаўся, што такога камплекта ў прыродзе не існуе.

Сёння кіраўнік праектаў “Арт Сядзіба” і symbal.by Павел Белавус пацвердзіў, што здымак фэйкавы.  “Я таксама лічу гэты дызайн занадта крыклівым, трэба зрабіць больш выкшталцона, напісаў Павел на сваёй старонцы ў FB. — Калі ўжо пайшла такая справа, то мы рэальна выпусцім нешта падобнае, але больш стылёвае і з улікам вашых меркаванняў, калі гэты малюнак збярэ 5 тысяч падабаек”.

А беларускаму легпрому варта было б задумацца: ці не выпусціць сапраўды камплект бялізны, які збірае столькі лайкаў?

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі