Беларусь атрымала крэдыт ад Расіі
На суму 6 млрд 200 млн расійскіх рублёў. Гэта 110 млн долараў.
Беларусь атрымала крэдыт ад Расіі — 6 млрд 200 млн расійскіх рублёў. Гэта 110 мільёнаў долараў. Пра гэта інфармуе РІА "Новости" са спасылкай на Мінфін нашай краіны.
Сродкі дзяржаўнага фінансавага крэдыту паступілі на рахунак міністэрства фінансаў 30 красавіка. Адзначаецца, што крэдыт атрыманы ў адпаведнасці з пагадненнем паміж урадамі Беларусі і Расіі. Як вядома, яно было падпісанае 27 сакавіка. Тэрмін крэдыту складае 10 гадоў, уключна з чатырохгадовым ільготным перыядам.
Знешні дзярждоўг Беларусі знізіўся на 262 млн долараў
Фота: ria.ru