Частку дэфіцыту бюджэту 2025 года прафінансуюць за кошт крэдыту РФ
У Мінску спадзяюцца на фінансавую дапамогу Масквы
Частку дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту 2025 года прафінансуюць за кошт крэдыту РФ. Пра гэта ў сераду паведаміў міністр фінансаў РБ Юрый Селіверстаў. Ён нагадаў, што дэфіцыт прагназуецца ў суме каля 4,5 млрд рублёў.
"Практычна 1 мільярд з 4,5 млрд рублёў — гэта будуць знешнія прыцягненні, — кажа Селіверстаў. — Частка гэтых сродкаў будзе прыцягнутая з РФ у выглядзе крэдыту". Дакладную суму ён не назваў.
Праект рэспубліканскага бюджэту на 2025 год Палата прадстаўнікоў пачне разглядаць у канцы кастрычніка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.