Беларус Чапелін сенсацыйна выйграў бронзу ў біятлоннай гонцы на 20 км

Беларус Чапелін сенсацыйна выйграў бронзу ў біятлоннай гонцы на 20 км

На першым этапе Кубка свету па біятлоне беларус Уладзімір Чапелін заваяваў бронзавы медаль у мужчынскай індывідуальнай гонцы на 20 км з чатырма агнявымі рубяжамі. Ён зрабіў толькі адзін  промах на першым агнявым рубяжы.

Акрамя Чапеліна, беларускую зборную прадстаўлялі Раман Елятноў, Сяргей Бачарнікаў, Максім Варабей.   

Першае месца ў сённяшняй гонцы заваяваў француз Мартэн Фуркад, другое — нарвежац Ёханэс Бо.

Для Беларусі бронзавы медаль Чапеліна стаў другім за два дні. Напярэдадні гэтак жа сенсацыйна бронзу ў жаночай гонцы на 15 км выйграла Дар'я Юркевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі