Біятланістаў Беларусі і Расіі не дапусцяць да турніраў да канца вайны ва Украіне

Біятлон, ілюстрацыйнае фота

Біятлон, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Беларускія і расійскія біятланісты не змогуць удзельнічаць у міжнародных турнірах пад эгідай IBU да канца вайны ва Украіне.

Пра гэта гаворыцца ў адказе Міжнароднага саюза біятланістаў (IBU) на запыт сайта Metaraitings.ru.

"Статус гэтага пытання не мяняўся з таго часу, як кангрэс IBU ў 2022 годзе прагаласаваў за адхіленне Саюза біятланістаў Расіі і Беларускай федэрацыі біятлона да таго часу, пакуль не будуць выкананыя пэўныя ўмовы. Кангрэс IBU таксама вырашыў не дапускаць расійскіх і беларускіх спартоўцаў і службовых асоб на свае міжнародныя спаборніцтвы да далейшага апавяшчэння, каб гарантаваць бяспеку і цэласнасць гэтых мерапрыемстваў", — гаворыцца ў адказе.

Сёлета Выканкам IBU заявіў, што сяброўства абедзвюх федэрацый будзе прыпыненае, пакуль яны не дыстанцуюцца ад расійскай вайны ва Украіне і не гарантуюць, што ніхто з іх афіцыйных асоб або спартоўцаў не будзе ўцягнуты ў расійскія Узброеныя сілы і не будзе прымаць які-небудзь удзел у вайне.

Біятланісты Беларусі і Расіі не змогуць прымаць удзел у міжнародных турнірах у нейтральным статусе, бо гэтага не прадугледжваюць цяперашнія правілы спаборніцтваў IBU.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі