Біятланістка Далідовіч выступіла на этапе Кубка свету як "уцякачка з Беларусі"

Дар'я Далідовіч

Дар'я Далідовіч / фота з яе сацсетак

Біятланістцы з Беларусі дазволілі выступіць на этапе Кубка свету, нягледзячы на міжнародны бан. Праўладныя спартоўцы па-ранейшаму застаюцца па-за буйнымі спаборніцтвамі, а замест іх пачынаюць выступаць беларусы, які вымушана пакінулі краіну праз рэпрэсіі.

Дар'я Далідовіч стартавала этапе юніёрскага Кубка IBU ў італьянскай Валь-Рыдане. 19-гадовая біятланістка выступіла без сцяга, з паметкай Belarus Refugee Team (каманда ўцекачоў з Беларусі), піша sport-express.net.

Дар'я — дачка вядомага лыжніка Сяргея Далідовіча, удзельніка сямі Алімпіядаў у лыжных гонках. У 2020-м ён выступіў за сумленныя выбары і супраць гвалту сілавікоў. Неўзабаве спартовец з сям'ёй вымушаны быў з'ехаць з Беларусі. Яго дачка, таксама лыжніца, не кінула трэніровак. У 2022-м яна нават стала чэмпіёнкай Польшчы па летнім біятлоне сярод юніёраў.

Яшчэ з 2016 года ў спартоўцаў, якія пакінулі радзіму і страцілі сувязь са сваімі НАКамі, ёсць магчымасць удзельнічаць у Алімпіядах у асаблівым статусе. Міжнародны саюз біятланістаў, дазволіўшы стартаваць Дар'і Далідовіч, пашырае гэтую практыку на свае спаборніцтвы, ствараючы цікавы прэцэдэнт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі